Прафілактычная акцыя "Тыдзень прафілактыкі злачынстваў непаўналетніх у сферы незаконнага абароту наркотыкаў"
20 лістапада 2024 г. у рамках прафілактычнай акцыі "Тыдзень прафілактыкі злачынстваў непаўналетніх у сферы незаконнага абароту наркотыкаў" ва ўсіх школах раёна і каледжы прайшлі сустрэчы з навучэнцамі. Службовымі асобамі тлумачылася адказнасць падлеткаў за здзяйсненне злачынстваў у гэтай сферы; дэманстраваліся тэматычныя відэаролікі з наступным абмеркаваннем; разбіраліся сітуацыі і г.д.