Прафілактычная акцыя ДАІ "Матацыкліст" стартуе ў Пастаўскім раёне 27 красавіка

Прафілактычная акцыя ДАІ "Матацыкліст" стартуе ў Пастаўскім раёне 27 красавіка

Прафілактычная акцыя ДАІ "Матацыкліст" стартуе ў Пастаўскім раёне 27 красавіка

Штогод з надыходам цяпла абвастраецца праблема траўматызму матацыклістаў і іх пасажыраў. Нягледзячы на тое, што надвор'е яшчэ недастаткова цёплае, ужо зараз на дарогах з'явілася значная колькасць двухколавых механічных транспартных сродкаў.

Прафілактычная акцыя ДАІ "Матацыкліст" стартуе ў Пастаўскім раёне 27 красавіка і працягнецца па 4 мая.

Галоўная мэта прафілактычнай акцыі — фарміраванне ўзаемаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху і спыненне хуліганскіх дзеянняў з боку матацыклістаў. Аўтамабілістам таксама не варта забываць, што на дарогу выехаў двухколавы механічны транспарт.

Супрацоўнікі ДАІ будуць весці негалосны і змешаны кантроль за дарожным рухам, у тым ліку з выкарыстаннем службовага мотатранспарту. Нарады ДПС будуць максімальна набліжаны да месцаў правядзення забаўляльных, спартыўных, іншых масавых мерапрыемстваў для моладзі і месцаў адпачынку грамадзян, асабліва ў вячэрні і начны час.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць матацыклістам: вырашальнай умовай паспяховых паездак на матацыкле з'яўляецца строгае выкананне правіл дарожнага руху.

Супрацоўнікі ДАІ зрабілі таксама падборку парад, падказаных вопытам лепшых матацыклістаў.

Па-першае, за рулём важна захоўваць спакой і разважлівасць, весці матацыкл, як гэта патрабуюць умовы бяспекі. Побач могуць апынуцца азартныя, недысцыплінаваныя вадзіцелі, таму не варта паддавацца іх уплыву і ўступаць у бессэнсоўныя мотагонкі.

Па-другое, ніколі не лічыце, што дасягнулі вяршынь майстэрства ў кіраванні матацыклам: хуткасная машына і дарога могуць у любы момант сыграць злы жарт.

Па-трэцяе, варта ўлічваць, што матацыклісты ў меншай ступені абаронены, чым вадзіцелі аўтамабіля, якіх можа зберагчы ад траўмаў корпус машыны. Таму не забывайце зашпіліць моташлем, ён дазваляе захаваць жыццё, здароўе, знізіць цяжар цялесных пашкоджанняў пры ДТЗ.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама