Прафілактыка экстрэмізму і тэрарызму
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 14 мая 2021 г. № 103-З «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму»"
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 4 студзеня 2007 г. № 203-З "Аб процідзеянні экстрэмізму"
Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
АРТЫКУЛ 19.11. КОДЭКСА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАВАПАРУШЭННЯХ АД 6 СТУДЗЕНЯ 2021 Г. № 91-З
Артыкул 19.11. Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць
1. Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць, а роўна выраб, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі – цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а на юрыдычную асобу – ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
2. Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, або грамадскія работы з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, на індывідуальнага прадпрымальніка – накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, а на юрыдычную асобу – ад ста да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў.