Працягваецца рэспубліканская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!»
Сёння да яе далучыліся
ваеннаслужачыя пагранкамендатуры «Паставы», аддзялення пагранічнага кантролю
«Мольдзевічы», работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне, раённай
інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага аддзялення
Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў. На дзялянцы плошчай 6,5
гектара ў раёне вёскі Чарты яны саджалі сасну і бярозу.
Акцыя «Лес! Дабро! Парадак!» працягнецца да 18 красавіка. Далучыцца да яе і дапамагчы лясніцтвам Пастаўскага лясгаса ў добраўпарадкаванні знакавых аб'ектаў, пасадцы лесу можа кожны неабыякавы жыхар Пастаўшчыны.