#ПРА_КІБЕРбяспеку

#ПРА_КІБЕРбяспеку

#ПРА_КІБЕРбяспека

У Віцебскай вобласці стартавала акцыя "Не дай сябе падмануць"

У сувязі з ростам колькасці кіберзлачынстваў з 27 па 29 красавіка УУС Віцебскага аблвыканкама праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Не дай сябе падмануць».

Сёлета амаль 600 грамадзян Віцебшчыны пацярпелі ад дзеянняў кіберзлачынцаў.

Жанчын падманваюць у 2 разы часцей, чым мужчын.

Сярод пацярпелых прадстаўнікі практычна ўсіх сфер дзейнасці.

Сума выкрадзеных грошай складае больш за 750 тысяч беларускіх рублёў.

Пад рознымі падставамі ашуканцы прымушаюць сваіх ахвяр перадаць ім асабістую інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт або ў ходзе размовы.

З-за няведання элементарных правіл захавання асабістай інфармацыі ашуканцы ўцягваюць грамадзян у свае злачынныя схемы для пераводу выкрадзеных грошай.

Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, неабходна:

- бяспечна карыстацца мабільнымі праграмамі фінансавых сэрвісаў;
- не ўступаць у тэлефонныя размовы пра грошы з невядомымі асобамі;
- не выконваць ніякіх дзеянняў па просьбе незнаёмых асоб;
- усе фінансавыя пытанні вырашаць самастойна ў банках;
- уважліва правяраць адрас сайта банка. Падробленыя сайты знешне ідэнтычныя афіцыйным сайтам.