Падарожжа казачнага персанажа не спыняюцца. Сёння ён змог прынесці радасць і бяспеку ў "тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Паставы".
Па прыбыцці Дзядулі Мароза-выратавальніка ў памяшканні стала халаднавата, а як вядома, найлепшы спосаб сагрэцца гэта ўмераная фізічная актыўнасць. Размяўшыся фізічна, трэба размяцца і разумова, а для гэтага найлепшым сродкам будуць задачкі на логіку. Выратаваць ад магчымых надзвычайных сітуацый задача для асабліва ўважлівых. Як аказалася, зоркае вока пажылога чалавека не падводзіць яго з узростам. З прыходам не зусім звычайнага Дзеда Мароза, людзі залатога ўзросту змаглі адчуць сябе зноў юнымі. Актыўнасці многіх у гэты момант змог бы пазайздросціць любое дзіця. А салодкія прызы змаглі навеяць прыемныя ўспаміны пра мінулае. Ва ўзнагароду за актыўнасць разам з Марозам-выратавальнікам наведвальнікі паглядзелі фільм на тэму "Бяспечны Новы год!"і яшчэ раз замацавалі пройдзены матэрыял.
Самае галоўнае, што акрамя весела праведзенага часу, пажылыя людзі змаглі нагадаць сабе ў чарговы раз правілы пажарнай бяспекі ў навагодні перыяд!
1