Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Літаратурна-музычнай вечарынай «Паэтычнае слова на далонях жанчыны» пачаўся першы дзень фестывалю

12.06.2026
Літаратурна-музычнай вечарынай «Паэтычнае слова на далонях жанчыны» пачаўся першы дзень фестывалю

Сёння канцэртная зала па вул. Чырвонаармейскай напоўнілася асаблівай цеплынёй. Старт юбілейнаму фестывалю дала літаратурна-музычная вечарына «Паэтычнае слова на далонях жанчыны», дзе аматары мастацтва сваёй творчасцю ўслаўлялі галоўную гераіню года — беларускую жанчыну. Сцэна стала люстэркам жаночай душы, у якім адбіваліся самыя патаемныя пачуцці. Гучалі вершы пра каханне, мацярынства, мудрасць і непаўторную прыгажосць. Гледачоў парадавалі сваёй творчасцю вядомыя мясцовыя паэты Ігар Пракаповіч і Уладзімір Свірковіч. А лірычную атмасферу стваралі музычныя нумары вакальнага гурта «Вдохновение».

 

Читать подробнее













© ПОСТАВСКИЙ РАЙОННЫЙ
ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2026.