3 лютага інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі ДЛГУ Пастаўскага лясгаса Віталь Хаткевіч правёў для юных лесаводаў практычны занятак па падрыхтоўцы насення хвоі звычайнай да пасадкі. У ходзе даследчай дзейнасці Віталь распавёў дзецям аб метадах і сакрэтах перадпасяўной падрыхтоўкі насення.
Юныя лесаводы, патрэсваючы высушаныя шышкi над белым папяровым лістом, вынялі насенне хвоі з расчыніўшыхся лускавінак. Каб выбраць жыццяздольныя насенне, ачысцілі іх ад крылцаў і змясцілі ў ваду пакаёвай тэмпературы. Усплыўшае насенне выдалілі, так як яно пустое, а асеўшае на дно насенне дасталі для далейшага прарошчвання. Паколькі менавіта цяжкі, асеўшы на дно пасяўной матэрыял з'яўляецца якасным.
Далей раўнамерна расклалі насенне паміж марлевымі пластамі, добра завільгацiлi і паставілі ў цёплае месца для прарастання. Віталь патлумачыў хлопцам, што галоўнае ў гэтай справе – не дапускаць высыхання марлі і рэгулярна апырскваць яе з пульверызатара датуль, пакуль не прадзяўбуцца карэньчыкі.
Пачынаем чакаць, даглядаць і сачыць за зменамі.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)