Няхай ззянне Каляднай зоркі асвяціць вашы сэрцы святлом дабра, веры і надзеі, а гэта свята аб'яднае сем'і, сагрэе цяплом сэрцаў і ўмацуе духоўныя сілы кожнага жыхара нашай малой радзімы.
Раство Хрыстова прыносіць свету супакой і згоду. Хай у кожным доме пануюць паразуменне і павага, а добрыя справы стануць залогам росквіту і дабрабыту нашага краю.
Ад усяго сэрца жадаем вам радасці, любові, сямейнага цяпла, здароўя і ўнутранай гармоніі.
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў