У Міжнародным выставачным цэнтры "БелЭкспа" ў Мінску працуе выстава "Мая Беларусь". Пабывалі там і многія пастаўчане. Некаторыя з іх падзяліліся сваімі ўражаннямі ад яе наведвання.
Аксана Сіланава: "Вельмі шчаслівая, што разам з іншымі работнікамі прадпрыемства наведала такую шыкоўную выставу. Шмат новага адкрыла для сябе аб Віцебскай вобласці. Перапаўняе пачуццё гонару за нашу Беларусь".
Марына Хадакоўская: "Маштабныя экспазіцыі адлюстроўваюць дасягненні нашай дзяржавы ў розных сферах. Нам ёсць чым ганарыцца і што берагчы".
Вольга Шалугіна: "Мяне цікавіла ўсё, што звязана з лясной гаспадаркай. Пахадзілі па дому, якія зараз выпускаюць многія лясгасы".
Таццяна Васілевіч: "Выстава ўразіла маштабнасцю, высокім узроўнем арганізацыі".