Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аддзел па адукацыі Пастаўскага райвыканкама - у ліку лепшых у вобласці

17.02.2026
Аддзел па адукацыі Пастаўскага райвыканкама - у ліку лепшых у вобласці

У канцы студзеня ў Віцебску на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама па падвядзенні вынікаў работы сістэмы за 2025 год былі названы лепшыя ўстановы Віцебшчыны: дзіцячыя сады, школы, цэнтры дадатковай і спецыяльнай адукацыі і інш., размешчаныя ў горадзе і сельскай мясцовасці. У лік узнагароджаных трапіў і аддзел па адукацыі Пастаўскага райвыканкама.

Ён перамог у намінацыі "Найлепшае структурнае падраздзяленне гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у г. Віцебску, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі". Разам з ганаровай граматай упраўлення начальнік аддзела Павел Трава атрымаў сертыфікат абласнога выканаўчага камітэта на суму 20 тысяч рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы падраздзялення.

Чытаць падрабязней

© ПАСТАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.