Прымяненне навігацыйных пломбаў у рамках узаемнага гандлю

Прымяненне навігацыйных пломбаў у рамках узаемнага гандлю

Прымяненне навігацыйных пломбаў у рамках узаемнага гандлю
Мытныя органы ў сваёй дзейнасці заўсёды імкнуцца да выкарыстання сучасных тэхнічных і тэхналагічных рашэнняў. 

З 11 лютага 2026 г. у адпаведнасці з Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 23 верасня 2025 г. № 84 уведзена адсочванне перавозак з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў у адпаведнасці з Пагадненнем аб прымяненні ў Еўразійскім эканамічным саюзе навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак, заключаным у Маскве 19.04.2022. 

 Дадзенае рашэнне заклікана забяспечыць законны абарот тавараў на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – Саюз), а таксама мінімізаваць прымяненне мер мытнага і іншых відаў кантролю ў дачыненні да тавараў, якія перавозяцца па мытнай тэрыторыі Саюза.

Неабходна адзначыць, што ў рамках дадзенага пагаднення навігацыйныя пломбы прымяняюцца не толькі да тавараў, якія перавозяцца ў адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту, але і да тавараў, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі Саюза ў адпаведнасці з мытнай працэдурай экспарту або перамяшчаюцца паміж дзяржавамі-членамі Саюза ў рамках узаемнага гандлю. 

У цяперашні час у рамках узаемнага гандлю прымяненне навігацыйных пломбаў неабходна пры перамяшчэнні аўтамабільным і (або) чыгуначнымі відамі транспарту:

1. тавараў, у дачыненні да якіх адной або некалькімі дзяржавамі-членамі Саюза прымяняюцца спецыяльныя эканамічныя меры, за выключэннем выпадкаў, калі такія перавозкі не ажыццяўляюцца па тэрыторыі дзяржавы-члена Саюза, якім прымяняюцца названыя спецыяльныя эканамічныя меры.

2. алкагольнай прадукцыі, класіфікаванай у таварных пазіцыях 2203 00, 2204, 2205, 2206 00, 2207 і 2208 ТН ЗЭД ЕАЭС, тытуню, тытунёвых вырабаў, класіфікаваных у таварных пазіцыях 2401, 2402 і 2403 ТН ЗЭД ЕАЭС, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі Саюза ў адпаведнасці з мытнай працэдурай экспарту або перамяшчаюцца паміж дзяржавамі-членамі ў рамках узаемнага гандлю.

Рэестр тавараў, у дачыненні да якіх дзяржавамі - членамі Саюза прымяняюцца спецыяльныя эканамічныя меры, размяшчаецца ЕЭК на афіцыйным сайце ЕАЭС, у адпаведнасці з рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 11 мая 2023 г. № 60.

У Рэспубліцы Беларусь нацыянальным аператарам, які забяспечвае адсочванне перавозак у рамках Пагаднення і ўпаўнаважаным на ўзаемадзеянне з іншымі нацыянальнымі аператарамі дзяржаў – членаў ЕАЭС і кантралюючымі органамі, вызначана РУП «БЕЛТАМСЕРВІС». Падрабязную інфармацыю аб парадку накладання навігацыйных пломбаў Вы можаце знайсці на сайце declarant.by.


Па матэрыялах Віцебскай мытні