Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка здзяйсняе рабочую паездку ў Пастаўскі раён
У дадзены момант Ігар Пятровіч прымае ўдзел у адкрытым пасяджэнні Пастаўскага райвыканкама. Асноўная тэма абмеркавання — эфектыўнасць работы па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, а таксама рэалізацыя мер, якія датычацца пустуючых і старых дамоў. Дакладчыкам па тэме выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Несцяронак.
На Пастаўшчыне ў больш чым паўсотні невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў з'явіліся новыя ўладальнікі. Але, на жаль, яшчэ шмат падобных будынкаў застаюцца незапатрабаванымі.
У арэнду на Пастаўшчыне здаецца 5,6 тыс. кв.м невыкарыстоўваемых плошчаў. Акрамя таго, заключана 55 дагавораў бязвыплатнага карыстання.