Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч наведалі новы корпус Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы
За кошт сродкаў абласнога і
рэспубліканскага бюджэту ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы быў рэалізаваны праект «Узвядзенне будынка для ўстановы аховы здароўя з
пераходам у стацыянар №1 УАЗ «Пастаўская ЦРБ», які дазволіў перавесці
стацыянарныя аддзяленні, што размяшчаліся раней у будынку былога палаца
Тызенгаўзаў. Кошт будаўніцтва дадзенага аб'екта
склаў больш за 13 мільёнаў рублёў. Тут размешчаны
хірургічнае і неўралагічнае аддзяленні, ЦСА, эндаскапічныя кабінеты,
кабінеты ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі і іншыя службы.