Свята дружбы на тэрыторыі Пастаўскага РАНС
У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы — без дыму і агню!» ратавальнікі Пастаў працягваюць радаваць выхаванцаў прышкольных лагераў і знаёміць з прафесіяй пажарнага.
Канікулы — залаты час для дзяцей, дзе кожны дзень напоўнены новымі магчымасцямі і прыгодамі. І сёння сцежка прыгод прывяла дзяцей на маленькае свята ў іх гонар, на тэрыторыю Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзе ратавальнікі прадэманстравалі тушэнне невялікага пажару, паказалі прынцып дэблакіравання пацярпелага ў выніку дарожна-транспартнага здарэння з аўтамабіля і па традыцыі далі магчымасць кожнаму прымерыць на сябе экіпіроўку пажарнага.
Разыначкай мерапрыемства стала доўгачаканае воднае прадстаўленне, якое асвяжыла ў гэты гарачы дзень любога жадаючага. Эмоцыі ад свята зарадзілі дзяцей на ўсё лета. А зладжаныя дзеянні ратавальнікаў падчас ліквідацыі надзвычайных сітуацый асядуць надоўга ў памяці юных ратавальнікаў.