Правілы ў пунктах пропуску праз мяжу

Правілы ў пунктах пропуску праз мяжу

Правілы ў пунктах пропуску праз мяжу
 

Нагадваем аб неабходнасці захавання правіл паводзін у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

Так, законам Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 419-З «Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» вызначаны пералік забарон здзяйснення пэўных дзеянняў у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, згодна з якім у пунктах пропуску забаронена:

- весці фота- і відэаздымку

- весці размовы па мабільных сродках сувязі, якія перашкаджаюць ажыццяўленню пагранічнага і іншых відаў кантролю;

- пакідаць грашовыя сродкі ў дакументах, якія перадаюцца для праверкі;

- здзяйсняць дзеянні, накіраваныя на падбухторванне супрацоўнікаў (службовых асоб) дзяржаўных кантрольных органаў да парушэння ўстаноўленага парадку ажыццяўлення пагранічнага і іншых відаў кантролю, у тым ліку прапаноўваць і (або) перадаваць ім якія-небудзь матэрыяльныя каштоўнасці, прапаноўваць і (або) прадастаўляць выгады маёмаснага характару;

- пранікаць на тэрыторыю пункта пропуску ў парушэнне ўстаноўленага парадку;

- знаходзіцца на тэрыторыі пункта пропуску без дакументаў, неабходных для ўезду ў Рэспубліку Беларусь і (або) выезду з Рэспублікі Беларусь;

- знаходзіцца ў службовых памяшканнях дзяржаўных кантрольных органаў і памяшканнях, дзе ажыццяўляецца праверка дакументаў, без дазволу супрацоўнікаў (службовых асоб) дзяржаўных кантрольных органаў, а таксама перасякаць лінію кабін (модуляў) для праверкі дакументаў без дазволу супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы, а ў пунктах пропуску, у якіх кантроль за рэжымам у пунктах пропуску ажыццяўляецца мытнымі органамі, без дазволу службовых асоб мытных органаў;

- уносіць (увозіць) на тэрыторыю пункта пропуску зброю, выбуховыя рэчывы, выбуховыя прыстасаванні або іншыя прадметы, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця або здароўя супрацоўнікаў (службовых асоб) дзяржаўных кантрольных органаў, іншых фізічных асоб, без дазволу супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы, а ў <