Правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі лазні

Найбольш частымі прычынамі ўзнікнення пажараў у лазнях з'яўляюцца: парушэнне правіл пажарнай бяспекі, парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога абсталявання, неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання. Аднай з асноўных прычын з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём у стане алкагольнага ап'янення.

Пры эксплуатацыі лазні, каміна, печы – неабходна строга выконваць правілы пажарнай бяспекі. Пры будаўніцтве лазні або праектаванні печы і каміна, пажарная бяспека з'яўляецца найбольш важным фактарам. Каб пазбегнуць непрыемных наступстваў, трэба звярнуць увагу на асаблівасці пабудовы і эксплуатацыі лазні, печы або каміна.

Неабходна паклапаціцца пра тое, каб драўляныя, а значыць лёгкаўзгаральныя часткі лазні, былі ізаляваны або выдалены на значную адлегласць ад гарачых частак печы і коміна. Для ізаляцыі можа служыць або негаручы матэрыял або матэрыял з нізкай цеплаправоднасцю.

Неабходна сачыць за печчу і комінамі і своечасова замазваць расколіны. Дымавыя каналы варта рэгулярна прачышчаць ад назапашанай сажы.

Месцы сутыкнення даху (любыя віды пакрыцця) з трубой трэба абараніць дымавым кажухом з дахавай сталі.

Пажарная бяспека пры топцы печаў дровамі і іншымі відамі цвёрдага паліва.

Выкананне супрацьпажарнай бяспекі пры топцы печаў надзвычай важна, бо амаль палова ўсіх пажараў у дамах, якія маюць пячное ацяпленне, адбываецца з-за няспраўнасці печаў і комінаў, а таксама іх няправільнай эксплуатацыі.

Хоць дрэва ўзгараецца пры тэмпературы каля 300 градусаў, самаўзгаранне магчыма і ў выніку доўгага сутыкнення з аб'ектамі, нагрэтымі ўсяго толькі да 100 градусаў. З прычыны чаго, варта звяртаць асаблівую ўвагу на месцы праходу дымавых труб праз міжпавярховыя і гарышчавыя памяшканні.

Асноўнае патрабаванне пажарнай прафілактыкі зводзіцца да таго, што ўсе драўляныя часткі будынка павінны знаходзіцца на дастатковай адлегласці ад печы і комінаў або павінны быць добра ізаляванымі ад іх, для чаго прымяняецца цэгла, азбест, або прасякнуты гліняным растворам лямец.

Для абароны ад узгарання падлогі ад выпадкова выпаўшых з топкі вуглёў, перад топачнымі дзверцамі насцілаюць ліст дахавага жалеза.

Стаяк у гарышчавым памяшканні абмазваюць гліняным растворам і пасля высыхання бяляць. Гэта неабходна для таго, каб на белым фоне было лягчэй выявіць узніклыя дэфекты стаяка.

Памятайце, што ўсе нормы і правілы пажарнай бяспекі напісаны чалавечымі жыццямі і любое парушэнне гэтых норм рана ці позна згуляе з вамі фатальны жарт.

БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ І СВАІХ БЛІЗКІХ!

У выпадку ўзнікнення пажару тэлефануйце па тэлефоне: 101 або 112.