Паставы. У гасцях у ратавальнікаў

Паставы. У гасцях у ратавальнікаў

Паставы. У гасцях у ратавальнікаў

Кожны з дзяцей уяўляў, што ў будучыні ён будзе заняты гераічнай працай, што яго прафесія, не інакш як, выратуе чыёсьці здароўе і жыццё. Даведацца пра цяжкую, але ганаровую працу, дзецям з аздараўленчых лагераў, дапамагаюць ратавальнікі МНС.

З пачатку лета, у рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!», хлопцы прыходзяць на экскурсію ў Пастаўскі РАНС, работнікі, у сваю чаргу, бываюць у дзяцей у прышкольных лагерах, дзе праводзяць прафілактычныя гутаркі, гульні і віктарыны. Выхаванцы дакладна называюць, па якіх нумарах выклікаць ратавальнікаў, як не заблудзіцца ў лесе, як сябе паводзіць на вадаёмах. Ратавальнікі пастаянна нагадваюць дзецям пра асновы бяспечных паводзін дома, у грамадскіх месцах, на вуліцы. Каб дзецям добра запаміналіся бяспечныя ўрокі, пажарныя паказваюць ім тэматычныя фільмы, дораць кнігі і буклеты.

Адным з яркіх летніх успамінаў стала цеснае знаёмства з побытам МНС, дзе ратавальнікі паказалі: чым аснашчаны пажарныя аўтамабілі, для чаго патрэбен гідраўлічны інструмент і што з сябе ўяўляе паласа псіхалагічнай падрыхтоўкі.

Малым бонусам наведвання пажарнай аварыйна-выратавальнай часці з'яўляецца доўгачаканая прахалода ў спякотны дзень.

Веды правіл бяспекі, шквал эмоцый і бяспечнай нястрымнай весялосці — вось што сілкуе летнія канікулы дзяцей.