Правілы бяспечных паводзін на вадаёмах і паблізу іх
Сярод асноўных прычын няшчасных выпадкаў на вадзе – грубае парушэнне правіл бяспекі. Даволі часта купанне на непрыстасаваных і неабсталяваных для гэтых мэт вадаёмах заканчваецца трагічна. Немалаважна, калі некаторыя людзі, бравіруючы сваім майстэрствам, адплываюць далёка ад берага, ныраюць і скачуць у ваду ў незнаёмых месцах. У выніку такіх дзеянняў можна не толькі загінуць, але і апынуцца на ўсё жыццё прыкаваным да інваліднага вазка з-за атрыманых траўм пры ўдарах.
На жаль, даволі часта ў перыяд працяглых школьных канікул дзеці бываюць прадастаўлены самі сабе і пры надыходзе цёплых дзён імкнуцца да вады. У гэты час дарослым трэба быць асабліва ўважлівымі, бо на бяду шмат часу не трэба, і не важна, якога ўзросту дзіця – дашкольнік ці падлетак, купацца і гуляць каля вадаёмаў яны павінны толькі пад кантролем дарослых. На жаль, пасля таго, як адбылася трагедыя, ужо ні выправіць, ні вярнуць нічога нельга, таму лепш своечасова прыняць усе меры бяспекі, арганізаваць разумны вольны час сваіх дзяцей і самае галоўнае – ні ў якім разе не пакідаць іх без нагляду нават на хвіліну.
Меры бяспекі пры купанні
- устрымайцеся ад купання ў невядомых і не прызначаных для гэтай мэты вадаёмах, калі няма паблізу абсталяванага пляжу, трэба выбраць бяспечнае месца для купання з цвёрдым пясчаным, не засмечаным дном, паступовым ухілам.
- пазбягайце купання ў адзіночку;
- нельга ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення, бо спіртное блакуе судзіназвужальны і судзінапашыральны цэнтр галаўнога мозгу.
- ніколі не скачыце ў ваду ў месцах, не абсталяваных спецыяльна: можна стукнуцца галавой аб дно, камень або іншы прадмет, лёгка страціць прытомнасць, нанесці сабе траўму і загінуць.
- не дазваляецца ныраць з мастоў, прычалаў, прыстаняў, падплываць да блізка праходзячых лодак, катэраў і суднаў.
- забараняецца плаваць на надзіманых матрацах, аўтамабільных камерах (асабліва, калі не ўмееце плаваць). Ветрам або цячэннем іх можа аднесці вельмі далёка ад берага, а хваляй – захліснуць, з іх можа выйсці паветра, і яны страцяць плавучасць;
- не дапускайце грубых свавольстваў у вадзе: паднырваць пад тых, хто купаецца, хапаць іх за ногі, «тапіць», падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе і да т.п.;
- не заплывайце за абмежавальныя знакі, бо яны абмяжоўваюць акваторыю з правераным дном, пэўнай глыбінёй, там гарантавана адсутнасць віроў і да т.п. Не трэба адплываць далёка ад берага або пераплываць вадаём на спрэчку.
- не пакідайце дзяцей каля вады без нагляду.