Пажары ад выпальвання сухой травы і развядзення вогнішчаў.

Пажары ад выпальвання сухой травы і развядзення вогнішчаў.

Пажары ад выпальвання сухой травы і развядзення вогнішчаў.

Кожную вясну ратавальнікам даводзіцца сутыкнуцца з вялікай колькасцю пажараў, прычынай якіх становіцца выпальванне сухой расліннасці. Наводзячы парадак на ўласных падворках, прысядзібных або дачных участках, людзі не задумваюцца над тым, да якіх наступстваў могуць прывесці такія дзеянні. Многія, асабліва пенсіянеры, не разлічваюць свае сілы і пасля не могуць справіцца з агнём, які выходзіць з-пад кантролю. Захопленыя вясновымі клопатамі, гаспадары занадта позна заўважаюць, што полымя, падхопленае ветрам, перакінулася на бліжэйшыя тэрыторыі і пабудовы. Справіцца з такім агнём без дапамогі ратавальнікаў ужо немагчыма.

У чарговы раз МНС нагадвае, што на тэрыторыі, прылеглай да жылых будынкаў, інтэрнатаў, гаражоў, адкрытых стаянак і гаспадарчых пабудоў, не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці, развядзенне вогнішчаў, спальванне смецця і адходаў.

Пры выяўленні фактаў выпальвання сухой травы і неасцярожнага абыходжання з агнём вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Згодна з арт. 16.40 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на корані на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках накладаецца штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь. А вось за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.

Паважаныя грамадзяне!

Памятайце, што толькі ваша асцярожнасць і здаровы сэнс дапамогуць Вам пазбегнуць няшчасных выпадкаў і трагічных наступстваў. Растлумачце Вашым дзецям, да чаго можа прывесці выпальванне сухой травы, тым больш што за наступствы будуць адказваць іх бацькі. А калі вы вырашылі адпачыць на прыродзе, не пакідайце агонь без нагляду нават на кароткі час.