Пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»

Для павышэння узроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага перыяду з 14 па 30 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам»

Мэта: знізіць колькасць пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правіл пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

(Даведачна: За мінулы перыяд (9 месяцаў) 2024 года ў г. Паставы і Пастаўскім раёне адбыўся 21 пажар, за аналагічны перыяд 2023 года на тэрыторыі раёна адбылося 29 пажараў. У мінулы перыяд 2024 года на пажарах загінулі 2 чалавекі (у 2023 годзе загінулі 5 чалавек). Гібель адбылася на тэрыторыі Варапаеўскага с/с – 1 чалавек, Курапольскага с/с – 1 чалавек (у 2023 годзе гібель на тэрыторыі Навасёлкаўскага с/с – 1 чалавек, Камайскага с/с – 1 чалавек, Ярэўскага с/с – 1 чалавек, Ваўкоўскага с/с – 1 чалавек, г. Паставы – 1 чалавек). Знішчана 6 будынкаў, пашкоджана – 13 будынкаў, знішчана 2 адзінкі тэхнікі; пашкоджана 1 адзінка тэхнікі; у 2023 годзе знішчана 8 будынкаў, пашкоджана – 17 будынкаў, пашкоджана - 3 адзінкі тэхнікі, знішчана - 2 адзінкі тэхнікі. Прамыя страты ад пажараў у 2024 годзе склалі 445270,53 рублёў. За аналагічны перыяд 2023 года прамыя страты ад пажараў склалі 214430,68 рублёў.

З 18 пажараў, якія адбыліся ў 2024 годзе, 18 адбыліся ў жылым сектары (у тым ліку 1 у ведамасным жыллі), 1 – пажары аўтамабіляў, 1 – пажар зернесушылкі, 1 - пажар агульнай маёмасці сумеснага домаўладання.

Асноўнымі прычынамі пажараў з'яўляюцца: парушэнне правіл эксплуатацыі, уладкавання і мантажу пячнога ацяплення – 7; парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання – 6; неасцярожнае абыходжанне з агнём – 4, падпал – 1, праява сіл прыроды – 1; механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў і г.д. – 1; дзіцячае свавольства з агнём – 1.

На тэрыторыі г. Паставы адбылося 6 пажараў (-4), на тэрыторыі Варапаеўскага с/с адбыўся 1 пажар (+1), на тэрыторыі Дунілавіцкага с/с адбылося 2 пажары (0), на тэрыторыі Камайскага с/с адбыўся 1 пажар (-4), на тэрыторыі Курапольскага с/с адбыўся 5 пажар (+1), на тэрыторыі Казлоўшчынскага с/с пажараў не адбылося (0), на тэрыторыі Лынтупскага с/с адбылося 4 пажары (0), на тэрыторыі Навасёлкаўскага с/с адбыўся 1 пажар (-1), на тэрыторыі Юнькаўскага с/с адбыўся 1 пажар (-1))