Пажарная бяспека ў інтэрнатах
Згодна
са статыстычнымі дадзенымі, у 2021 годзе ў інтэрнатах зафіксавана 29 пажараў, 5
чалавек загінулі, у 2022 годзе – 36 і ахвярай агню стаў 1 чалавек, у 2023 годзе адбылося 25 пажараў
і 1 чалавек загінуў.
Ці ведаеце вы, якія прычыны пажараў у інтэрнаце з'яўляюцца самымі частымі? Як правільна дзейнічаць у выпадку пажару? Як бяспечна эвакуіравацца з палаючага будынка? Якія правілы неабходна выконваць, каб не дапусціць пажару? На гэтыя і іншыя пытанні мы зараз з вамі будзем шукаць адказы.
Уявіце сітуацыю: вы ідзяце па калідоры інтэрната і каля адной з прыадчыненых дзвярэй чуеце гук чыркання запалак або запальніцы і адчуваеце пах цыгарэтнага дыму. Гэта нядбайны жылец вырашыў закурыць у пакоі інтэрната. І вы, безумоўна, раскажаце яму пра тое, што курэнне ў пакоях забаронена, і гэта можа стаць прычынай пажару.
Пражываючы ў інтэрнаце, вы павінны ведаць 5 важных правіл, выконваючы якія вы і вашы суседзі будуць у бяспецы:
1) Не курыце і не карыстайцеся адкрытым агнём у будынку інтэрната, не дазваляйце курыць вашым суседзям, родным і блізкім.
2) Не перагружайце электрычную сетку, выходзячы з дому і адыходзячы да сну выключайце ўсе электрапрыборы (нават з разетак), акрамя халадзільніка.
3) Будзьце
ўважлівыя на кухні, каля 30 % усіх пажараў
у інтэрнаце адбываюцца з-за забытай на пліце ежы.
4) Пры невялікіх узгараннях выкарыстоўвайце першасныя сродкі пажаратушэння.
Давайце яшчэ раз успомнім, як карыстацца вогнетушыцелем:
– зняць вогнетушыцель і паднесці да ачага пажару;
– сарваць пломбу, выцягнуць чэку;
– накіраваць ствол-распыляльнік на ачаг пажару;
– націснуць на рычаг.
ВАЖНА! Стрэлка індыкатара ціску павінна знаходзіцца на зялёным сектары шкалы.
5) Калі самастойна з узгараннем справіцца не атрымліваецца, не рызыкуйце і не геройствуйце. Выклікайце ратавальнікаў па тэлефоне 112. Апавясціце суседзяў аб узгаранні і неадкладна пакідайце небяспечную зону.