Пажар у вёсцы Парыж
05.03.2022 г. у 16-55 паступіла паведамленне аб пажары двухкватэрнага жылога дома ў в. Парыж Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў кватэры № 1 пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, матрац, ложак. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара кватэры.
МНС нагадвае:
Курэнне з'яўляецца прычынай 90% гібелі людзей на пажары.