Пажар у вёсцы Крукі-2.
27.03.2022 г. у 01-06 паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў в. Крукі-2 Пастаўскага раёна. На месцы пажару знойдзены труп грамадзяніна 1971 г.н., непрацуючага. У выніку пажару знішчаны дзве гаспадарчыя пабудовы. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага.
МНС нагадвае: 90% гібелі на пажарах адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.