Пажар у вёсцы Камаі

Пажар у вёсцы Камаі

03.01.2022 г. у 09-37 паступіла паведамленне аб пажары ў доме ў в. Камаі Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў доме пашкоджана столевае перакрыцце. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

1

1

1

1

МНС нагадвае:

Перад пачаткам ацяпляльнага сезона печ неабходна старанна праверыць і адрамантаваць. Дымаходы варта пабяліць, і тады па закапчоных месцах лёгка будзе выявіць расколіны і ліквідаваць іх.

На працягу ацяпляльнага сезона праз кожныя тры месяцы варта праводзіць ачыстку трубы. Несвоечасовая ачыстка дымахода прыводзіць да вялікага назапашвання сажы, што цягне за сабой змяншэнне цягі і з'яўляецца адной з прычын пажараў. Да таго ж працэс гарэння суправаджаецца высокай тэмпературай і ўтварэннем іскраў.

Вылятаючы з дымахода, іскры ствараюць яшчэ адну небяспеку ўзнікнення пажару.

Каб пазбегнуць загарання драўлянай падлогі ад выпаўшых распаленых вуглёў, неабходна перад дзверцамі печы на падлозе прыбіць металічны (перадтопкавы) ліст.

Асноўныя патрабаванні, на якія неабходна звярнуць увагу пры ўладкаванні або рамонце пячнога ацяплення:

– прадугледзець адлегласці не менш за 100 мм ад карпусоў печаў да перагародак, выкананых з гаручых матэрыялаў;

– ад кожнай печы прадугледзець самастойныя вертыкальныя дымаходы з глінянай поўнацелай цэглы з таўшчынёй сценкі не менш за 120 мм. Уладкаванне гарызантальных дымаходаў забаронена;

– дымаходы на ўсю вышыню (вышэй узроўню даху) выканаць з глінянай цэглы з таўшчынёй сценкі не менш за 120 мм. Уладкаванне азбестацэментных, керамічных, металічных труб строга забаронена;

– у месцы перасячэння драўлянага перакрыцця выканаць нарматыўную (не менш за 380 мм без дадатковай абароны і 250 мм пры дадатковай абароне) супрацьпажарную раздзелку дымахода печы. Таўшчыню раздзелкі прадугледзець больш за таўшчыню перакрыцця (столі) на 70 мм;

– прадугледзець адлегласць (у святле) не менш за 130 мм ад вонкавай паверхні дымахода да драўляных элементаў даху. Дымаход на гарышчы атынкаваць і пабяліць.

Таксама варта памятаць, што перад пачаткам ацяпляльнага сезона дымаходы і печы павінны быць ачышчаны ад сажы. Ачыстка праводзіцца ў залежнасці ад умоў эксплуатацыі, але не радзей аднаго разу ў 1 год. Печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць спраўнымі, без расколін, а на гарышчах — атынкаваныя і пабеленыя. Топку трэба спыняць не менш чым за 2 гадзіны да адыходу пражываючых да сну. Выграбаемы попел, шлак неабходна праліць вадой да поўнага затухання.

Пры эксплуатацыі пячнога ацяплення не дапускаецца ажыццяўляць топку няспраўных печаў, прымяняць для распальвання печы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі, перакальваць печы, тапіць вуглём, коксам і газам печы, не прызначаныя для гэтых відаў паліва, эксплуатаваць печ пры адсутнасці стацыянарнай абароны падлогі з гаручых матэрыялаў негаручым ліставым альбо плітным матэрыялам памерамі не менш за 0,7 x 0,5 м, які размяшчаецца доўгім бокам уздоўж печы, пакідаць без нагляду печы, якія топяцца, а таксама даручаць нагляд за імі дзецям.

Памятайце! Выконваючы правілы пажарнай бяспекі, Вы засцеражэце ад бяды сябе і сваіх блізкіх.