Пажар у вёсцы Ярэва
21.03.2022 г. у 16-10 паступіла паведамленне аб пажары ў в. Ярэва Пастаўскага раёна. У выніку пажару знішчаны хлеў. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці (вінаватая асоба ўстанаўліваецца).
МНС нагадвае: забаронена выпальванне сухой расліннасці на корані, такі від уборкі ўчастка не толькі шкодзіць навакольнаму асяроддзю, але таксама можа стаць прычынай пажару будынкаў, палёў, лясоў.