Пажар у в. Кашыцы
16.04.2022 г. у 03-57 паступіла паведамленне аб пажары ў в. Кашыцы Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.
Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл уладкавання і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
МНС нагадвае: не дапускайце перакалу печы, выконвайце меры бяспекі пры карыстанні цеплагенерыруючымі агрэгатамі і прыладамі, не пакідайце печ, якая топіцца, без нагляду.