Пажар у в. Гіруці
14.04.2022 г. у 19-28 паступіла паведамленне аб пажары ў в. Гіруці Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, пашкоджаны сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.
Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС нагадвае: пазбягайце перанапружання сеткі, не ўключайце энергазатратныя прыборы ў адну сетку. Не дапускайце да эксплуатацыі няспраўныя электрапрыборы.