Пажар у прыватным доме Пастаўскага раёна, на якім загінуў інвалід 1-ай групы
06.01.2021 г. у 16-31 у цэнтр аператыўнага кіравання Пастаўскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб пажары ў в. Полава Варапаеўскага сельскага Савета Пастаўскага раёна.
Па прыбыцці да месца назіралася адкрытае гарэнне даху дома, адбылося яго частковае абвальванне. На момант пажару ў названым доме знаходзіўся сын гаспадыні жылля 1958 года нараджэння, сумесна з сужыцелькай 1982 года нараджэння і яе бацькам 1951 года нараджэння, інвалідам 1-ай групы
Сын гаспадыні і сужыцелька дом пакінулі самастойна і не пацярпелі. У ходзе тушэння пажару і разборкі будаўнічых канструкцый на месцы пажару, пад пластом абрынутых будаўнічых канструкцый знойдзены абгарэлы труп мужчыны, бацькі сужыцелькі.
У выніку пажару ў доме агнём знішчаны дах, столевае перакрыцце і маёмасць, пашкоджаны сцены.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару ўстанаўліваецца.
За 11 дзён 2021 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна адбыўся 1 пажар (-2 да аналагічнага перыяду 2020 года), на якім загінуў 1 чалавек.