Пажар па завулку Пралетарскім
16.05.2022 г. у 02-15 паступіла паведамленне аб пажары гаража па зав. Пралетарскаму ў г. Паставы. Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў назіралася адкрытае гарэнне гаража. У выніку пажару ў гаражы пашкоджаны дах, столевае перакрыцце і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – падпал (вінаватая асоба высвятляецца).