Пажар дома ў в. Вайцехі
19.07.2022 г. у 23-13 паступіла паведамленне аб пажары дома ў в. Вайцехі Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў доме пашкоджаны ложак, закураны сцены, столь. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.