Пажар лазні па зав. Красільнікава д. 22 у г.п. Лынтупы
09.05.2024 у 17-34 паступіла паведамленне аб пажары лазні па зав. Красільнікава д. 22 у г.п. Лынтупы Пастаўскага раёна. У выніку пажару ў лазні пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены, маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.