Паставы. Заключны этап акцыі «Бяспека – у кожны дом!»

Заключны пяты этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» у Пастаўскім раёне прайшоў у магазіне «Санта».

Ратавальнікі, сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных расказалі прысутным пра акцыю, яе мэты і задачы.

На інтэрактыўнай пляцоўцы наведвальнікі магазіна даведаліся, як выклікаць тую ці іншую экстранную службу, для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а на макеце печы змаглі наглядна знайсці парушэнні і адначасова паўтарыць правілы бяспекі, што прад'яўляюцца да пячнога ацяплення. Таксама прысутныя паўтарылі парадак прымянення першасных сродкаў пажаратушэння.

Па заканчэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі акцыі атрымалі прафілактычныя памяткі і буклеты прафілактычнай накіраванасці.