ПАСТАВЫ — ЗА ЧЫСТЫЯ ВАДАЁМЫ! Як праходзіць акцыя «Беларусь сінявокая» ў Паставах.

ПАСТАВЫ — ЗА ЧЫСТЫЯ ВАДАЁМЫ! Як праходзіць акцыя «Беларусь сінявокая» ў Паставах.

ПАСТАВЫ — ЗА ЧЫСТЫЯ ВАДАЁМЫ! Як праходзіць акцыя «Беларусь сінявокая» ў Паставах.
 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага свету пры Прэзідэнце запусцілі рэспубліканскую акцыю «Беларусь сінявокая». Яна працягнецца да 28 красавіка. 

Што адбываецца ў Паставах? Сёння пастаўчане наводзілі парадак адразу на некалькіх аб'ектах: рака Мядзелка — тут да ўборкі далучыліся навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа і работнікі Пастаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Бераг ракі Мядзелка каля сквера воінам-інтэрнацыяналістам — парадак побач з памятным месцам наводзілі работнікі БТПР (Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў). Возера Чорнае — тут працавала рабочая моладзь і навучэнцы школ, члены БРСМ. 

Што рабілі? Збіралі смецце ўздоўж берагавой лініі, прыбіралі сухастой, чысцілі прылеглыя тэрыторыі. 

Галоўная мэта — не толькі навесці прыгажосць прама цяпер, але і паказаць прыклад беражлівых адносін да прыроды.