Паставы за бяспеку разам

Паставы за бяспеку разам

Паставы за бяспеку разам

У рамках акцыі "За бяспеку разам" работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі выхавальнікаў дзіцячага сада №1 г. Паставы.

У сувязі з павелічэннем колькасці пажараў у гэты перыяд года, у сувязі з пачаткам ацяпляльнага сезона, работнікам сада былі растлумачаны правілы карыстання ацяпляльнымі прыборамі. Таксама нагадалі пра важнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які неаднаразова ратаваў людзей ад гібелі. Згадана было і дадатак МНС Рэспублікі Беларусь «Дапамога побач», у якім разабраны розныя жыццёвыя сітуацыі. Паколькі выхавальнікі нясуць адказнасць за жыццё і здароўе сваіх падапечных, у чарговы раз нагадалі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама правілы карыстання вогнетушыцелем.

У канцы гутаркі слухачы задавалі пытанні па пажарнай бяспецы, якія іх цікавілі.