Паставы. У цэнтры ўвагі — бяспека дзяцей

Паставы. У цэнтры ўвагі — бяспека дзяцей

Паставы. У цэнтры
ўвагі — бяспека дзяцей

На Пастаўшчыне падыходзіць да канца рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці!», падчас якой дзеці розных узростаў змаглі атрымаць самае каштоўнае і самае важнае — веды пажарнай бяспекі.

Навучэнцы, як заўсёды, рады гасцям з МНС, бо іх візіт суправаджаецца падарункамі і весела праведзеным часам. Пастаўскія ратавальнікі правялі незвычайныя для школьных будняў урокі з ухілам на бяспеку. Самым цікавым для большасці дзяцей з'яўляліся інтэлектуальныя конкурсы, дзе трэба, выкарыстоўваючы асацыятыўнае мысленне, адгадаць, якое правіла ці прадмет зашыфравалі ратавальнікі. Самыя актыўныя былі ўзнагароджаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй ад МНС.

Такім чынам, школьныя будні атрымалі зарад пазітыву, а дзеці вывучылі шмат новых ведаў.