Паставы. У прыярытэце школьная бяспека.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» ратавальнікі Пастаўшчыны працягваюць наведваць установы адукацыі для прафілактычных гутарак з тымі, хто часам, хоць на імгненне застаецца адзін дома – навучэнцы школ.
Прыйшоўшы дадому са школы, у першую чаргу школьнікі часта застаюцца адны. І нягледзячы на ўзрост і ступень даверу дарослых, сітуацыі, з якімі могуць сутыкнуцца дзеці, маюць вельмі сумныя наступствы. Але, якія небяспекі можа ў сабе хаваць просты побыт? На гэтыя і многія іншыя пытанні ратавальнікі не толькі адказалі, але і наглядна прадэманстравалі ў ходзе мерапрыемства.
Ацаніць сапраўдную цану бяспекі, засвоіць базавыя правілы бяспечных паводзін у быце, убачыць як звычайная зарадка, пакінутая без нагляду ў разетцы, становіцца прычынай пажару – усё гэта навучэнцы школ змаглі наглядна ўбачыць дзякуючы гасцям з МНС.
Любы жадаючы мог пранікнуцца духам ратавальнікаў, прымерыўшы на сябе баявое адзенне, задаць хвалюючае пытанне аб цяжкасцях, з якімі сутыкаюцца пажарныя, а таксама як не дапусціць пажару ў доме.
А каб веды засталіся надоўга ў галаве, кожны атрымаў прафілактычную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.