Паставы. Старт рэспубліканскай акцыі

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў інтэрнатах УП ЖКГ г. Паставы.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі МНС давялі ўдзельнікам акцыі інфармацыю аб існуючай абстаноўцы з пажарамі і гібеллю на іх, расказалі аб асноўных прычынах узнікнення пажараў, а таксама прывялі канкрэтныя прыклады па кожнай з іх. З дапамогай гульні «Формула бяспекі» ратавальнікі расказалі прысутным асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Правялі міні-апытанне ўдзельнікаў акцыі на веданне парадку дзеяння па сігнале «Увага ўсім!».

Таксама падчас мерапрыемстваў прысутным быў прадэманстраваны прафілактычны фільм «Пажар у студэнцкім інтэрнаце».

Напрыканцы сустрэч прадстаўнікі МНС расказалі аб карысці мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», а таксама адказалі на ўсе пытанні ўдзельнікаў мерапрыемстваў і ўручылі пажарна-прафілактычныя падарункі.

Паставы. Старт рэспубліканскай акцыі