Паставы. Выратавальнікі праверылі будаўнічыя пляцоўкі
Напярэдадні будаўнічага сезона работнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверылі будаўнічыя пляцоўкі на адпаведнасць супрацьпажарным нормам. Аб'ектам рэйду сталі вагоны-бытоўкі, у якіх захоўваецца будаўнічая дакументацыя, пераапранаюцца і адпачываюць будаўнікі, а таксама ў выпадку непагадзі і пахаладанняў могуць схавацца і сагрэцца.
Адным з патрабаванняў былі печы завадскога вырабу, бо самаробныя печы не праходзілі выпрабаванні і не з'яўляюцца такімі надзейнымі, як печы, зробленыя на вытворчасці. Без увагі не засталіся і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія з'яўляюцца гарантам магчымасці прачнуцца заўтра, а таксама вогнетушыцелі, якія на момант пачатку пажару змогуць вырашыць яго вынік.
Хоць пункты прадпісання, складзенага па выніках першага візіту, і выкананы, старшы інспектар нагляду і прафілактыкі Іршонак Аляксандр Міхайлавіч чарговы раз нагадаў аб мерах пажарнай бяспекі і важнасці іх выканання як у побыце, так і на працоўным месцы.