Паставы. З клопатам пра дзяцей у дзіцячых садках і на свяце 6-га гарадка
Летнія канікулы – доўгачаканы
час адпачынку і прыгод для дзяцей. Аднак, каб гэтыя дні прайшлі без
непрыемных сюрпрызаў, вельмі важна надаваць асаблівую ўвагу пытанням
бяспекі. У Пастаўскім раёне, як і па ўсёй краіне, актыўна рэалізуецца
рэспубліканская акцыя "Бяспечныя канікулы", накіраваная на
фарміраванне ў падрастаючага пакалення навыкаў бяспечных паводзін у
розных жыццёвых сітуацыях.
Дашкольныя ўстановы Пастаўскага раёна сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі «Бяспечныя канікулы». Тут, у гульнявой і даступнай форме, малышам прывіваюць веды аб правілах пажарнай бяспекі, правілах па