Паставы. Рэйд па будаўнічых пляцоўках разам з МНС

Паставы. Рэйд па будаўнічых пляцоўках разам з МНС

Паставы. Рэйд па будаўнічых пляцоўках разам з МНС

У рамках акцыі «За бяспеку разам!» работнікамі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў ажыццёўлены рэйд па вагонах-бытоўках будаўнічых арганізацый.

Работнікі ажыццявілі кантроль за выкананнем правіл пажарнай бяспекі на будаўнічых пляцоўках Пастаўскага раёна. У ходзе рэйду правяралася: ацяпленне, устаноўленае ў вагонах-бытоўках, наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў, адпаведнасць праектнай дакументацыі, фактычнае размяшчэнне бытовак, наяўнасць і прыдатнасць вогнетушыцеляў, а таксама веданне правіл карыстання вогнетушыцелем у работнікаў.

Таксама з работнікамі будаўнічых арганізацый была праведзена гутарка на тэму пажарнай бяспекі, якая ўключала ў сябе: аповед пра статыстычныя даныя МНС, правілы карыстання пячным ацяпленнем і электраабагравальнікамі, правілы карыстання электраабсталяваннем у побыце, важнасць устаноўкі пажарных апавяшчальнікаў у сябе ў жыллі. Кульмінацыяй выступлення работніка МНС стала згадванне пра дадатак МНС Рэспублікі Беларусь «Дапамога побач», які з'яўляецца не толькі бясплатным, але яшчэ і бясцэнным. На шчасце, веды і прынцып дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый, разабраны ў ходзе гутаркі, могуць ніколі не спатрэбіцца на практыцы, аднак вопыт, перададзены ратавальнікам, як ніколі застаецца важным укладам у будучыню. Бо чалавек не можа прадказаць, дзе і якім чынам можа здарыцца бяда.