Паставы. Дзеля захавання жыцця
Вялікія выхадныя для жыхароў Пастаў выдаліся не стандартныя і справа ў незвычайных гасцях. У складзе назіральных камісій работнікі МНС правялі не толькі прафілактычныя мерапрыемствы, але і аказалі кансультатыўную дапамогу ў падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона.
Асноўная прычына гібелі людзей на пажары, вядома ж, непатушаны недакурак. Менавіта курэнне ў стане алкагольнага ап'янення прыводзіць да незваротных наступстваў. Таму МНС і заклікае: «Не прапальвайце сваё жыццё!».
А каб не загінуць у лапах агню і дыму, ратавальнікі рэкамендуюць устанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў кожны жылы пакой, і тады сон жыхароў будзе сапраўды пад аховай.
Не забыта і тэматыка пячнога ацяплення. Бо такія, здавалася б, на першы погляд дробязі як расколіны і дрэнна зафіксаваныя топачныя дзверцы, могуць значна паўплываць на працягласць жыцця гаспадара.
Зарадныя прылады таксама не застаюцца без увагі пажарных. Выгода зарадкі прылад ноччу занятак спрэчны, бо на процілеглай чашы вагаў размясцілася жыццё чалавека. Таму ратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць, аб недапушчэнні пакідання ўключаных электрапрыбораў без нагляду.
Па выніках мерапрыемстваў пастаўчане атрымалі важную інфармацыю як выключыць узнікненне пажару ў сябе дома.