Паставы. Пра выратавальнікаў з першых вуснаў
Ва ўстановах адукацыі горада Пастаў праходзіць рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у ходзе якой дзецям расказваюць, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, да чаго прыводзіць свавольства з агнём, пакінутая без нагляду зарадная прылада і што рабіць, калі паступіць сігнал «Увага ўсім!».
Таксама ў ходзе мерапрыемства расказалі пра нялёгкую працу ратавальніка, нечаканай стала дэманстрацыя баявога адзення ратавальнікаў-пажарных. Дапытлівыя розумы задавалі пытанні, якія іх цікавілі: «Колькі важыць такое адзенне? Колькіх удалося выратаваць? Як вырашыліся на такое прызванне і куды ісці вучыцца на ратавальніка?».
«Да выбару будучай прафесіі трэба падыходзіць свядома, бо амаль у кожнай ёсць адказнасць за чужое жыццё, адказваў хімік-дазіметрыст Гарошка Сяргей Аляксандравіч. – таму я і знаходжуся тут.» Далей навучэнцам расказалі пра вышэйшую навучальную ўстанову «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь», у якім тэрмін навучання складае 4 гады, а па выпуску кожны курсант атрымлівае сваё першае спецыяльнае званне «лейтэнант унутранай службы». Для замацавання і лепшай візуалізацыі, работнікамі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі прадэманстраваны фільмы пра базу ўніверсітэта і практычныя заняткі на іх, што многіх уразіла. Таксама расказалі пра звычайнае курсанцкае жыццё, у якім можна рознабакова развівацца.
Па выніку расказаў і фільмаў ратавальнікаў многія змаглі вызначыць, кім бачаць сябе ў найбліжэйшай будучыні, а таксама нагадаць для сябе элементарныя правілы бяспекі.