Паставы. Пажар у неэксплуатуемым будынку

Паставы. Пажар у неэксплуатуемым будынку

Як вядома, для гарання неабходны тры рэчы: дастатковая колькасць кіслароду, гаручае асяроддзе і канечне ж крыніца запальвання. Калі ў жылых будынках гэтага хоць адбаўляй, то ў неэксплуатуемым з апошнім пунктам узнікае пытанне.

Так 30.09.2021 выратавальнікам Пастаўскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары неэксплуатуемага будынка ў аграгарадку Камаі Пастаўскага раёна. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне будынка. У выніку пажару ў будынку знішчаны: дах, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – падпал неўстаноўленай асобай.