Паставы. Паклапаціліся пра бяспеку старэйшага пакалення

Паставы. Паклапаціліся пра бяспеку старэйшага пакалення

Паставы. Паклапаціліся пра бяспеку старэйшага пакалення

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» ратавальнікі Пастаў правялі сустрэчу з наведвальнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Паставы.

Галоўнай мэтай мерапрыемства стала ў цікавай форме нагадаць пра бяспеку ў паўсядзённым жыцці. Людзі залатога ўзросту расказалі правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення, аднак пачулі і пару новых для сябе парад па эксплуатацыі цеплагенерыруючага агрэгата. Самыя смелыя прымяралі элементы сучаснага баявога адзення ратавальніка. Спаборнічалі ў спрытнасці, за што і атрымлівалі салодкую ўзнагароду. Для захавання маладосці розуму прыйшлося крыху параскінуць мазгамі над крыжаванкай МНС. І ў завяршэнні мерапрыемства пажылыя людзі даведаліся крыху новага пра сродкі пажаратушэння і аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Актыўнасці ўдзельнікаў маглі пазайздросціць нават непаседы. Пенсіянеры правялі час актыўна, цікава, а галоўнае з карысцю.