Паставы. Павышэнне прафесійных якасцей.
На тэрыторыі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў рэгіянальны семінар работнікаў аддзела нагляду і прафілактыкі, на якім прысутнічалі першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Гаўрыленка Андрэй Уладзіміравіч, а таксама работнікі нагляднага блока, як упраўлення, так і бліжэйшых да Пастаў падраздзяленняў МНС.
Асноватворнымі пытаннямі семінара сталі: ажыццяўленне кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на суб'ектах гаспадарання ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства; унясенне звестак у новую базу інтэграванай аўтаматычнай сістэмы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці; арганізацыя і ажыццяўленне пажарна-прафілактычнай работы ў жылым фондзе грамадзян; пытанні дазнання; правапрымяняльнай практыкі; пытанні, якія тычацца папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх; а таксама прыватныя выпадкі і праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у паўсядзённай рабоце нагляднага блока.
Андрэй Уладзіміравіч настаяў на якасці праводзімай работы і на тым, якую адказнасць інспектар нясе на сабе пры выкананні службовых задач: «Для павышэння якасці выконваемай работы неабходна прымяняць прынцыповасць і прафесіяналізм. У корані з самаразвіццём гэта дасць новы, станоўчы вынік, што ў далейшым знізіць колькасць надзвычайных здарэнняў.»
Кожны жадаючы змог задаць пытанне, якое цікавіць, па новаўвядзеннях, а таксама ўнесці прапановы па развіцці прафесійных якасцей нагляду і прафілактыкі.