Паставы. Арыенцір на якасць
У Пастаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях падведзены вынікі работы за 2023 год з удзелам намесніка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Гаўрыленкі Андрэя Уладзіміравіча.
Падчас пасяджэння былі заслуханы даклады намеснікаў начальніка аддзела па кожным напрамку дзейнасці, Андрэй Уладзіміравіч падсумаваў дасягнутыя вышыні аддзела за мінулы год. Указаў на недахопы і спосабы іх недапушчэння ў далейшым. Вялікая ўвага была зроблена будучым задачам, бо 2024 год абвешчаны годам удасканалення якасці, а значыць, да некаторых рэчаў патрэбен асаблівы падыход, бо ад адказнасці кожнага залежыць будучыня краіны.
На жаль, звяртаючыся да цяперашніх лічбаў статыстыкі пажараў, на тэрыторыі Рэспублікі прыкметны рост, гэта паказвае не толькі непадрыхтаванасць насельніцтва да суровых маразоў, але і элементарнае грэбаванне правіламі пажарнай бяспекі. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – застаецца апошнім шанцам прачнуцца заўтра.
Таксама людзі гінуць не толькі ад вогненнай стыхіі, але і ад іншых фактараў, у тым ліку і на вадзе. Асаблівую ўвагу варта надаць грамадзянам, якія выходзяць на лёд, і зрабіць асаблівы акцэнт на недапушчэнні выхаду на яго ў перыяд яго станаўлення і раставання.
Асобна спыніўся на пытаннях кадравага забеспячэння падраздзялення, забеспячэння работнікаў арэндным жыллём, умоў праходжання службы.
Не засталася без увагі і тэматыка захавання службовай дысцыпліны, законнасці, асабістай бяспекі пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, падтрымання належнай фізічнай формы і здароўя ратавальнікаў.
Расставіўшы прыярытэты, Андрэй Уладзіміравіч падзякаваў асабоваму складу за праведзеную работу, павіншаваў усіх з надыходзячым святам – Днём ратавальніка і пажадаў моцнага здароўя ўсім работнікам і іх сем'ям, поспехаў у службовай дзейнасці і плённай работы ў надыходзячым годзе.