Паставы афіцыйна сталі Культурнай сталіцай Беларусі 2026!
У акцыі прынялі ўдзел міністр культуры Руслан Чарнецкі, намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў і старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік.
Сёння ў нашым горадзе адбылася знакавая падзея — прайшла цырымонія адкрыцця рэспубліканскай акцыі. Гэта было сапраўднае свята мастацтва, якое запомніцца надоўга!
На сцэну раённага Дома культуры выйшлі больш за 200 удзельнікаў творчых калектываў Віцебшчыны. Столькі талентаў, жанраў і яркіх нумароў у адным месцы — гэта было моцна!
І гэта толькі пачатак! Наперадзе цэлы год насычанага культурнага жыцця. Паставы, ганарымся!