Паставы. Аб бяспецы і крыху аб гісторыі
У рамках рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» навучэнцы «Сярэдняй школы №1 горада Паставы» наведалі Пастаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. У сценах падраздзялення дзеці ў першую чаргу змаглі акунуцца ў гісторыю аддзела. На свае вочы ўбачыць якое абмундзіраванне насілі пажарныя ў даўнія часы і асабіста змаглі параўнаць, наколькі далёка рушылі ў развіцці разнастайнасць і функцыянал тэхнічных сродкаў і абсталявання ў нашай сучаснасці. Аднак, нягледзячы на час, засталіся нязменнымі якасці, уласцівыя ратавальнікам: «Прафесіяналізм, адвага, гонар!»
Таксама ўвазе экскурсантаў былі прадстаўлены выдатныя асобы аддзела, якія зрабілі велізарны ўклад у яго развіццё як матэрыяльнае, так і духоўнае. Людзі, якія абаранялі гонар аддзела на рэспубліканскіх творчых конкурсах. Адной з такіх асоб з'яўляецца справавод Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – Курдо Эдыта Мар'янаўна, якая асабіста змагла перадаць прысутным тую атмасферу галоўнай сцэны краіны.
Далей рабяты змаглі пагуляць у інтэлектуальную гульню «Дзе логіка?», прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў, паспаборнічаць у спрыце і расказаць алгарытм выкліку ратавальнікаў.
У завяршэнне экскурсіі навучэнцы прайшлі паласу перашкод і змаглі на кароткі прамежак часу адчуць сябе ў ролі ратавальнікаў. Кожнаму экскурсанту былі ўручаны карысныя падарункі ад МНС.