Паставы – месца правядзення рэспубліканскага турніру «Мяч над сеткай»
Змагацца за перамогі сюды прыехалі юныя валейбалісты са спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву Мінска, Гродна, Магілёва, Гомеля і Бешанковічаў. Канкурэнцыю ім склала наша мясцовая каманда. Удзел у спаборніцтвах прынялі юнакі 2012 года нараджэння.
